БУДЗЬ ЦВЁРДЫ (Якуб Колас) ФиВ
- Просмотров: 46 раз
- Исполнитель: ФиВ
- Добавлен: 26 февраль 2021
-
В закладки
БУДЗЬ ЦВЁРДЫ (Якуб Колас) аккорды
Fm C# B Ты не гніся, брат, ніколі G B F Траўкаю пахілай, Сам пружыны своёй долі Выкуй ўласнай сілай! Бо хоць кажуць, што з уклону Не баліць галоўка, - Не зважай: з ярма-прыгону Выйшла гэта слоўка. Не прасі, не спадзявайся Ты на дапамогу, Сам з нягодамі змагайся, Сам прабі дарогу! Хоць памогуць табе людзі Адшукаць дарогі, А саб'ешся, зноў ты будзеш Абіваць парогі. НЕ лісціся к сільным, дружа, Зеллейкам-бярозкай, Бо не выйдзеш век з-пад гужа, Страціш вобраз боскі, І ў людзей ты гонар страціш - І цябе зракуцца: Лепш змагацца вольным, браце, Чым цярпець ды гнуцца.
Другие треки
Оставить комментарий (0)
Добавить